Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
Вітаем Вас на афіцыйным сайце Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага!
Тут Вы знойдзеце актуальную інфармацыю пра Музей, яго экспазіцыю, унікальныя экспанаты, асноўныя напрамкі дзейнасці, а таксама карысныя звесткі, якія дапамогуць Вам спланаваць свой візіт сюды.
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 25 сакавіка 1994 года. Ён змясціўся пад адным дахам з Музеем беларускага кнігадрукавання, у будынку былога жылога корпуса Богаяўленскага мужчынскага манастыра — помніку архітэктуры XVIII стагоддзя.
Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII–XVIII стагоддзяў і мае ўсе неабходныя атрыбуты такой бібліятэкі: двухузроўневыя кніжныя шафы, аздобленыя бюстамі антычных філосафаў і пісьменнікаў, чытальную залу і вялікі глобус.
Падрабязней пра музейную экспазіцыю можна пачытаць тут.
З дзейнасцю навуковай бібліятэкі можна пазнаёміцца тут.
Навуковаму жыццю Музея прысвечаны асобны раздзел.
- Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага прапануе аглядныя экскурсіі, як самастойныя, так і сумесна з Музеем беларускага кнігадрукавання. Запіс па тэл. +375 (214) 46-53-40. Музей прапануе экскурсіі з аўдыягідам (аўдыягід уключае экскурсію па абодвух музеях: Музеі беларускага кнігадрукавання і Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага). Бясплатны аўдыягід па Музеі можна праслухаць на пляцоўцы izi.Travel.
- У Музеі праводзяцца музейныя заняткі «Сімяон Полацкі: муж дабраверны кніжнай справе верны». Залы Музея-бібліятэкі задзейнічаны таксама на занятках «Запрашаем у свет кнігі», «З гісторыі пісьмовых прылад», «Як вучыліся дзеці раней», якія пачынаюцца ў экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання, а затым працягваюцца ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. Запіс па тэл. +375 (214) 46-57-25.
- На базе Музея праводзяцца прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, навукоўцамі.
- Залы Музея прадастаўляюцца для фотасесій. Запіс па тэлефоне +375 (214) 46-05-49.
Актуальныя кошты на паслугі Музея можна ўбачыць тут.