Навуковая бібліятэка

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага ўтрымлівае ў сабе рысы двух інстытутаў памяці – музея комплекснага профілю і навуковай бібліятэкі.

На паліцах кніжных шафаў захоўваецца фонд навуковай бібліятэкі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка: кнігі па гісторыі, мастацтвазнаўстве, філалогіі, музеязнаўстве і музейных калекцыях, айчынныя і замежныя перыядычныя выданні па археалогіі, гісторыі, музейнай справе і г.д. Акрамя таго, тут ёсць магчымасць працаваць з прадметамі з музейнага фонду дакументальных крыніц і друкаваных выданняў.

Бібліятэка адносіцца да ўстаноў закрытага тыпу і абслугоўвае супрацоўнікаў полацкіх музеяў, а таксама супрацоўнікаў іншых арганізацый, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў на падставе афіцыйных адносін.

Чытальная зала бібліятэкі працуе з серады па пятніцу з 10.00 да 16.00. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (214) 46-63-39.