Музею-бібліятэцы Сімяона Полацкага – 27!

25 сакавіка 1994 года ўпершыню адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Сёлета яму споўнілася 27 год.

За гэты час унікальны Музей заваяваў любоў і павагу палачан і гасцей Полацка. Бо ён цікавы не толькі насычанай музейнай экспазіцыяй, якая распавядае пра выбітнага асветніка Сімяона Полацкага. Музей – гэта яшчэ і інтэлектуальная прастора, у якой маюць магчымасць плённа працаваць з кнігамі пачынаючыя і вопытныя навукоўцы. Гэта і творчая прастора, пляцоўка дыялогу і абмену думкамі, месца правядзення літаратурных сустрэч і кніжных прэзентацый, месца нараджэння мастацтва, ці гэта будзе фільм, ці фатаграфія. Гэта і проста прыгожае атмасфернае месца, дзе прыемна бавіць час.

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага адчынены для наведвання з аўторка па нядзелю з 10 да 17 гадзін. Даведкі па тэл. +375 214 46-57-25.

730