Новости

Новый режим работы

С 1 июня все музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на летний режим работы. Двери наших музеев будут открыты для полочан и гостей города с 10.00 до 18.00.
Добро пожаловать!


Прэзентацыя факсімільных выданняў Полацкага Евангелля і Жыція Еўфрасінні Полацкай. Анонс мерапрыемства

5 чэрвеня 2013 года, у Дзень памяці Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання адной з найстаражытнейшых беларускіх рукапісных кніг – Полацкага Евангелля ХІІ ст. У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Выдавецтва Беларускага Экзархата на чале з выканаўчым дырэктарам Уладзімірам Грозавым, беларускія навукоўцы Ірына Будзько і Эльвіра Ярмоленка, вакальны ансамбль “Благовест”.

Акрамя гэтага, упершыню будзе прадстаўлена шырокай аудыторыі факсімільнае выданне Жыція Еўфрасінні Полацкай.


Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку

Гартаючы старонкі перыядычных выданняў, дакументуючых наша паўсядзённае жыццё, мы часта думаем, што сваю паўсядзённасць мы ствараем самі. І нават не падазраём: многія будзённыя дробязі былі прыдуманы задоўга да нас. Пераканацца ў гэтым можна, звярнуўшы ўвагу на рэкламу ў газетах і часопісах стогадовай даўнасці. Рэклама - рухавік прагрэсу? Прапануем Вам самастойна адказаць на гэтае пытанне, наведаўшы новую выстаўку ў Музеі беларускага кнігадрукавання.


Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" у Музеі беларускага кнігадрукавання

18 мая 2013 года а 19 гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" адбудзецца прэзентацыя фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Гісторыя беларускай оперы" з удзелам здымачнай групы і аўтараў. Уваход вольны.
Запрашаем усіх жадаючых!

Посмотреть программу акции "Ночь музеев" в музеях Беларуси


НОЧ МУЗЕЯЎ 2013 у Полацку


Ночь музеев в Полоцке 2013

18 мая 18.00-23.00


30-годдзю канцэртнай залы Сафійскага сабора прысвячаецца


Музычны музейны марафон


«І тады закахалася хмара...»

14 сакавіка ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага адбылася літаратурна-музычная імпрэза пад назвай «І тады закахалася хмара...». Гасцямі музея стала музычная капэла «На таку». У выкананні Рамана Яраша і Юліі Літвінавай прагучалі песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а таксама народныя спевы, сабраныя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. Акрамя таго, удзел у мерапрыемстве прыняў вядомы полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч, які расказаў пра дзейнасць Яна Чачота як першага беларускага фалькларыста.


Літаратурна-музычная сустрэча 14 сакавіка ў Полацку

14 сакавіка ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага адбудзецца літаратурна-музычная сустрэча "І тады закахалася хмара...". Песні на вершы Уладзіміра Караткевіча праспявае Раман Яраш (гітара, гармоніка). Акрамя таго Юлія Літвінава і Раман Яраш выканаюць акапэльна народныя песні, сабраныя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. Пачатак а 14 гадзіне, уваход свабодны.


«Як жыць, дык жыць для Беларусі...»

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстаўка пад назвай «Як жыць, дык жыць для Беларусі...». Яна будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка і Сцяпана Некрашэвіча, а таксама 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага.


У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстаўка да 75-годдзя Віцебскай вобласці

15 студзеня 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць. Да 75-годдзя з дня яе ўтварэння супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання будзе падрыхтавана выстаўка "Край лясоў і азёр". На ёй будуць прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Віцебскага краю.


Изменение цен

Обращаем внимание, что с 1 января 2013 года изменятся цены на услуги, оказываемые в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.
Будьте внимательны!


Выстаўка "БУЙНЕЙШЫ НАШ КОЛАС У ЖЫЦЕ!" (да 130-годдзя Якуба Коласа).

З 1-га лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстаўка, падрыхтаваная супрацоўнікамі музея да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа - «БУЙНЕЙШЫ НАШ КОЛАС У ЖЫЦЕ!».
На выстаўцы можна будзе пабачыць выданні твораў і іншыя матэрыялы, звязаныя з іменем славутага пісьменніка.
Запрашаем школьнікаў і ўсіх, хто не абыякавы да роднага слова!


Нацыянальны Полацкі музей-запаведнік прыняў удзел у першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
У рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады ў горадзе Гродна 12-14 кастрычніка 2012 года прайшоў першы Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Форум арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай падтрымкі музейнай справы ў рэспубліцы, стымулявання творчых ініцыятыў і заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей.

Поездка в Латгалье и Вильнюс
С 26 по 27 сентября 2012г. в рамках подготовки к реализации проекта трансграничного сотрудничества международной технической помощи «Музейные ворота» (Латвия/Литва/Беларусь) при помощи Латгальского региона планирования, сотрудники Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника посетили Латгальский регион Латвии и город Вильнюс.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым
20 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася надзвычай цікавая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым і прэзентацыя трох яго новых кніжак.

Сустрэча з дырэктарам выдавецтва "Логос"
7 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася сустрэча з дырэктарам пецярбургскага выдавецтва «Логос» Верай Мікалаеўнай Стамянок. Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі. Госця з Санкт-Пецярбурга падзялілася з супрацоўнікамі запаведніка, полацкімі літаратарамі і іншымі прысутнымі сваімі набыткамі і планамі. Абмяркоўваліся праблемы і перспектывы сучаснага літаратурнага працэсу і кнігавыдавецкай справы. Зразумела, гучалі і вершы полацкіх паэтаў.

Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым
20 верасня а 16-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым і прэзентацыя новых выданняў: «Пакуль ляціць страла», «Вялікае Княства Літоўскае», «Свецяцца вокны, ды нікога за імі».
Запрашаем усіх зацікаўленых!

Дзень ведаў у Музеі
У гэтым годзе 1 верасня – Дзень ведаў, пачатак новага навучальнага года – супаў з пачаткам святкавання Дня беларускага пісьменства і друку. Музей беларускага кнігадрукавання не першы год прымае ўдзел у свяце. Ды і само свята вырасла са Скарынаўскіх святаў кнігі, што праводзіліся традыцыйна ў Полацку на пачатку верасня. А з 1994 г. свята набыло статус рэспубліканскага і пачало падарожжа па розных гарадах Беларусі. Двойчы (у 1994 і 2003 гг.) яго прымаў Полацк.

Музей беларускага кнігадрукавання прымае ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім з выстаўкай «Полацк у кніжнай культуры Беларусі».

Полацк – адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян, самая першая наша сталіца. Ён заўсёды быў важным цэнтрам духоўнай і матэрыяльнай культуры – дойлідства, іканапісу, прыкладнога мастацтва і, вядома ж, кніжнасці. Тут перапісвала кнігі Еўфрасіння Полацкая, якая стала святой апякункай Беларусі. Полацк – гэта радзіма першага беларускага і ўсходнеславянскага друкара Францыска Скарыны, да 500-годдзя з дня нараджэння якога тут быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання.


Да Дня беларускага пісьменства
Кожны год у першую нядзелю верасня ў адным з гарадоў Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Сёлета свята прымае Глыбокае. Музей беларускага кнігадрукавання ніколі не абмінае ўвагай гэты сімвалічны для беларускай культуры дзень.

Да юбілею Янкі Купалы

У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстаўка «Вялікіх песень маг і сэрцаў валадар», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння славутага песняра беларускай зямлі – Янкі Купалы. На ёй будуць прадстаўлены самыя розныя выданні, звязаныя з асобай пісьменніка: творы Янкі Купалы рознага часу, прысвечаныя яму даследаванні, разнастайныя юбілейныя выданні.


25 мая пасля працяглага рамонту пачаў прымаць наведвальнікаў Музей беларускага кнігадрукавання
У межах падзей і мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня горада, распачала работу выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі”, дзе экспануюцца кнігі-лаўрэаты LI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі Беларусі - 2012”, прадстаўленыя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка працуе да 3 чэрвеня.