Новости

Сделаем наш сайт чище!

На официальном сайте Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника - polotsk.museum.by - появилась возможность проверки грамматики и орфографии текстов самими читателями.

Иногда авторы могут не уследить и пропустить опечатку. Не проходите мимо ошибок, опечаток и неточностей — отправьте ошибку для исправления! Все вместе сделаем наш сайт чище!


Выдавецтву "Беларусь" - 95!

У гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў выдавецтву «Беларусь». З гэтай нагоды Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе выставу, на якой можна будзе пабачыць лепшыя выданні гэтага выдавецтва розных гадоў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня роднай мовы.


Год культуры

Выйшаў у свет Полацкі музейны штогоднік!

Полацкі музейны штогоднік змяшчае навуковыя артыкулы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць".


Клуб выхаднога дня ў Музеі беларускага кнігадрукавання

Для Музея беларускага кнігадрукавання дзеці – самыя частыя наведвальнікі. Але 5 снежня ўпершыню прайшлі двое заняткаў для дзяцей 1.5-2-х гадоў і 3-4-х гадовага ўзросту. Юныя наведвальнікі з задавальненнем знаёміліся з кнігамі-цацкамі, рабілі разам з мамамі свае кнігі, размалёўвалі іх.


Новая выстаўка ў Музеі беларускага кнігадрукавання

Напярэдадні Новага года Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе выстаўку «Кола дзён». На ёй будзе прадстаўлена калекцыя календароў самых розных формаў і тэматыкі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Выстаўка распачне сваю працу 11 снежня. Шчыра запрашаем!


Примите участие в зрительском голосовании во втором сезоне Интернет-фестиваля музейного мультимедиа «Музейный гик»
15 ноября началось зрительское голосование за проекты музеев-участников второго сезона Интернет-фестиваля музейного мультимедиа «Музейный гик».

Сустрэча з Уладзімірам Арловым

У мінулую пятніцу, 23 кастрычніка, Музей беларускага кнігадрукавання наведаў даўні сябра Музея - пісьменнік Уладзімір Арлоў. У цёплай сяброўскай атмасферы прайшла сустрэча яго з палачанамі. Падчас сустрэчы Уладзімір Аляксеевіч прэзентаваў новае выданне ўжо вядомай кнігі "Імёны свабоды", пашыранае і дапоўненае новымі жыццяпісамі. Акрамя гэтага зайшла гаворка пра выбітнага чалавека, лёс якога быў непарыўна звязаны з Полацкам, - архітэктара, рэстаўратара Валерыя Слюнчанку, з нагоды выхаду з друку кнігі з яго творамі "Ляцеў з аблокамі я побач".


Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

23 кастрычніка 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца творчая сустрэча з даўнім сябрам нашага Музея, вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым. У межах сустрэчы будзе прэзентавана перавыданне кнігі "Імёны свабоды".
Пачнецца мерапрыемства ў 15.30. Шчыра запрашаем усіх жадаючых!


Падарунак Музею беларускага кнігадрукавання

Сярод студэнтаў-выпускнікоў становіцца добрай традыцыяй дарыць свае дыпломныя работы Музею беларускага кнігадрукавання. Так, скульптура "Прысвячэнне роднаму слову" (1999 г.) Паўла Вайніцкага - у мінулым студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а цяпер вядомага беларускага скульптара - ужо стала візітнай карткай Музея. Спадзяёмся, што такі ж лёс чакае і партрэт Францыска Скарыны - дыпломную работу Зянько Яны Валер'еўны, палачанкі, якая ў гэтым годзе скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, філіял БНТУ.


Прэзентацыя кнігі Валерыя Слюнчанкі "Ляцеў з аблокамі я побач"

Не так даўно з друку выйшаў збор твораў слыннага архітэктара-рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі "Ляцеў з аблокамі я побач". Прэзентацыя кнігі, прысвечаная памяці аўтара, адбудзецца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце ў лістападзе гэтага года. Дакладная дата і час правядзення прэзентацыі будуць названыя пазней. Сачыце за навінамі.


Сустрэча ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Полацка

24 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Полацка адбылася сустрэча са студэнтамі Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа пад назвай "Вехі кнігадрукавання" з удзелам супрацоўнікаў Музея беларускага кнігадрукавання, прысвечаная 25-годдзю Музея. На сустрэчы вялася гутарка пра гісторыю і сучаснасць Музея, пра тое, якія традыцыі склаліся тут за гады яго існавання і якім чынам Музей адсвяткаваў свой 25-гадовы юбілей.


Выстаўка "Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі"

Апошнія дні ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка "Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі". Запрашаем Вас выкарыстаць унікальную магчымасць пабачыць арыгінальныя выданні нашага славутага першадрукара - «Кнігі Царстваў» і «Эклезіяст», выдадзеныя ў Празе ў 1518 годзе.
Выстаўка працуе да 30 верасня.


Музей беларускага кнігадрукавання адсвяткаваў 25-гадовы юбілей

У гэтым годзе Музей беларускага кнігадрукавання адзначыў 25-годдзе.


Праграма Круглага стала "Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні"

Музей беларускага кнігадрукавання анансуе праграму Круглага стала "Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні", прысвечанага 25-годдзю Музея.


Музею беларускага кнігадрукавання - 25!

8 верасня 1990 года, падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны, у Полацку адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей беларускага кнігадрукавання, які стаў адным з самых папулярных музеяў Беларусі.


Аўдыягід у Музеі беларускага кнігадрукавання

З 21 ліпеня 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання з’явілася новая паслуга – аўдыягід на беларускай і рускай мовах. Праслухаўшы займальныя аповеды аб Музеі і экспанатах, што захоўваюцца ў яго вітрынах, вы раскрыеце для сябе таямніцы развіцця пісьменства, даведаецеся шмат новых цікавых фактаў з гісторыі і сучаснасці беларускага кнігадруку.

Кошт квітка з прадастаўленнем аўдыягіда складае 50 тысяч беларускіх рублёў.


Бюллетень новых поступлений в библиотеку НПИКМЗ за апрель 2015 года.

1. Беларускі ручнік: зб. паэзіі/ уклад. Т.А. Ускова.- Мінск :Выдавецкі дом "Звязда", 2013.- 224с.
2. Гербоўнік беларускай шляхты. Т.3. В./ Аўтары Дз.Ч. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рабуха.- Мінск: Беларусь, 2014.-647с.:[16]л. іл.
3. Гужалоўскі, А.А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: У 2 кн. Кн. 1. 1919-1941 гг./ А.А. Гужалоўскі.- Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда", 2012.-304с.:[8]л. іл.


«Museum Adventure», або сказ пра тое, як у полацкіх музеях скарбы шукалі...

2015 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам моладзі. Менавіта для моладзі ў Полацку на Ноч музеяў упершыню быў арганізаваны музейны квэст (англ. Quest - прыгодніцкая гульня) – «Museum Adventure: золата вікінгаў». У ім прынялі ўдзел 17 каманд з розных навучальных устаноў горада. Пасля ўрачыстага адкрыцця, падчас якога з’явіўся сам славуты Мішэль Настрадамус, удзельнікі атрымалі карты ў выглядзе акіяна з дзевяццю астраўкамі-лакацыямі. На кожнай лакацыі ўдзельнікам трэба было праявіць свае веды, кемлівасць і нават пачуццё гумару.


Як у Музеі беларускага кнігадрукавання афорт друкавалі (фотарэпартаж)

16 мая ў рамках Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў-2015" у Музеі беларускага кнігадрукавання працавала майстэрня мастака-гравёра. Дырэктар Полацкай дзіцячай мастацкай школы Наталля Леанідаўна Анцімонава распавяла пра адну з мастацкіх тэхнік кніжнай графікі - афорт. Цікаўныя ўбачылі, якім чынам афорт друкуецца, і нават атрымалі яго на памяць.


Ноч музеяў у Музеі беларускага кнігадрукавання

Ноч музеяў – такая чароўная ноч, калі ў музеях адбываюцца цуды: ажываюць музейныя экспанаты, тэхніка, якая доўгі час стаяла без справы, на радасць і цікаўнасць наведвальнікам пачынае працаваць…


Ноч музеяў 2015 у Полацку

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 16 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» — самай яркай і знакавай падзеі вясны. Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00, чакае напоўненая падзеямі праграма: музейны квэст, выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

Музеі НПГКМЗ «Museum Adventure: золата вікінгаў»
Музейны квэст. Удзельнічае 18 каманд
18.00–
20.00
Сафійскі сабор

Прими участие в викторине «МузеУМ», посвященной музеям и достопримечательностям Полоцка!

В преддверии Международного дня музеев и своего 30-летия Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник приглашает всех желающих принять участие в викторине «МузеУМ», посвященной музеям и достопримечательностям Полоцка. Бланк с вопросами викторины вы можете скачать на нашем сайте (http://polotsk.museum.by/node/37136) и, заполнив его, прислать на электронную почту viktorina.polotsk@museum.by.

Письма с ответами принимаются до 10 мая 2015 г.