Новости

Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку

З 16 студзеня 2018 г. у Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працу выстаўка, прысвечаная экслібрысу - адыходзячай у небыццё з'яве на мяжы станковай, кніжнай і прыкладной графікі. Аснову яе складаюць прадметы з асабістай калекцыі беларускага мастацтвазнаўца, графіка, педагога Мікалая Аляксандравіча Гугніна.


Супрацоўнікі музея-запаведніка наведалі Акадэмічную бібліятэку Латвійскага ўніверсітэта

7 снежня 2017 г. па запрашэнні дырэктара Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта В. Коцэрэ ўстанову наведалі намеснік дырэктара НПГКМЗ па навуковай рабоце Т. Явіч, загадчык Музея беларускага кнігадрукавання С. Гаўрылава і старшы навуковы супрацоўнік музея В. Філімонава. Мэтай паездкі было правядзенне прэзентацыі музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ўсім, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.


С 1 января 2018 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Обращаем внимание, что с 1 января 2018 года произойдут изменения цен на услуги, оказываемые в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.


ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2018 г.


Выстава "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта"
Супрацоўнікі музея-запаведніка прынялі ўдзел у Музейных чытаннях-2017

У канцы мінулага тыдня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыліся Музейныя чытанні ў рамках экспазіцыі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці" і з нагоды 50-годдзя адкрыцця экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР. Мерапрыемства сабрало музейных спецыялістаў не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але і з Украіны.


Прэзентацыя зборніка Галіны Загурскай "У месяцовым перламутры"

15 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя зборніка Галіны Загурскай «У месяцовым перламутры».


Выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка"

З 1 лістапада 2017 года ў выставачнай зале Музея беларускага кнігадрукавання працуе выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка".


6-7 ноября музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем ваше внимание на то, что 6-7 ноября (понедельник-вторник), музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают!

Администрация


Візіт супрацоўнікаў МБК у Нацыянальную бібліятэку Беларусі

30 кастрычніка 2017 года супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання наведалі выставу, прысвечаную 500-годдзю пачатку беларускай друкаванай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта сапраўды ўнікальная для Беларусі выстава дэманструе ўнікальныя кніжныя помнікі з усяго свету: арыгінальную старонку 42-радковай Бібліі Іагана Гутэнберга, кнігі, друкаваныя ў часы Францыска Скарыны ў розных еўрапейскіх дзяржавах, і, вядома, арыгінальныя выданні беларускага першадрукара з беларускіх і замежных калекцый.


Змены ў графіку працы Музея беларускага кнігадрукавання (7 лістапада)

Шаноўнае спадарства!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што 7 лістапада, у аўторак, Музей беларускага кнігадрукавання не працуе.

Улічвайце гэта пры планаванні візіту ў наш горад.


14 кастрычніка 2017 года на шэсцьдзясят дзявятым годзе жыцця пайшоў ад нас Сяргей Віктаравіч Дзмітрыеў.

Ён належаў да тых рэдкіх Майстроў, для якіх праца мастака не проста прафесія, а прызванне. Моцная, неардынарная і ў той жа час – простая, адкрытая, шчырая асоба. Калегі бачылі ў Сяргею Віктаравічу бясконца адданага мастацтву і сваёй справе Чалавека.


Адкрыццё выставы "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта"

12 кастрычніка 2017 года ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылося адкрыццё выставы "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта".


Дэкада першакласніка і Дзень пажылых людзей у Музеі беларускага кнігадрукавання

Ужо стала традыцыйным супрацоўніцтва Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і полацкага прадстаўніцтва ААТ “АСБ Беларусбанк”. Некалькі гадоў запар дзеці банкаўскіх супрацоўнікаў удзельнічалі ў Дэкадзе першакласніка, якую праводзіў Дзіцячы музей. У гэтым годзе, калі мы святкуем 500-годдзе першай кнігі Скарыны, сустрэча адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Падчас сустрэчы дзеці чыталі па-беларуску, адгадвалі загадкі пра школу, збіралі школьны партфель. З пачаткам навучальнага года наваспечаных першакласнікаў павіншаваў Францыск Скарына.


"Людям посполитым к доброму научению"

У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстава «Люду посполитому к доброму научению».

Першай кнігай, якой Францыск Скарына ў 1517 г. распачаў сваю друкарскую дзейнасць, быў Псалтыр. Самая папулярная кніга Бібліі (Старога Запавету) на працягу доўгіх стагоддзяў выкарыстоўвалася не толькі для богаслужэнняў, але і для навучання грамаце, таму не выпадкова беларускі першадрукар пачаў з яе.


Арт-праект "Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам"

З 1 па 10 верасня 2017 г. у экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання будзе прадстаўлена "Малая падарожная кніжка" Францыска Скарыны са збору Белгазпрамбанка.

"Малая падарожная кніжка" (1522 г.) - адно з двух выданняў Ф. Скарыны, якія выйшлі ў віленскай друкарні, і першая кніга, выдадзеная Скарынам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

На выстаўцы можна будзе пагартаць старонкі гэтага ўнікальнага помніка беларускай культуры ў электронным фармаце, а таксама пазнаёміцца з "майстэрняй Скарыны" ў фармаце 3D.


500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў музеях Полацка

2-3 верасня 2017 г. у Полацку – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


«Кніжныя скарбы Беларусі»

Да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання выйшла кніга, падрыхтаваная супрацоўнікамі НПГКМЗ і выдавецтвам «Беларусь» – «Кніжныя скарбы Беларусі».

Шыкоўны фотаальбом на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай – распавядае пра Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку і пра гісторыю беларускай кніжнасці, пададзеную праз музейную экспазіцыю.
Набыць кнігу, якая можа стаць добрым падарункам ці ўспамінам пра наведванне Полацка, можна ў музеях і сувенірнай лаўцы запаведніка.


Музей зачыняецца на рамонт

Паважаныя палачане і госці нашага горада!

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што з 17 па 26 ліпеня Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага будуць зачынены на рамонт.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.


З 19 па 26 чэрвеня Музей зачынены на рамонт

Паважаныя палачане і госці нашага горада!

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што з 19 па 26 чэрвеня Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага будуць зачынены на рамонт.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.


Презентация актовой печати Евфросинии Полоцкой



5 июня 2017 г. в постоянной экспозиции Музея белорусского книгопечатания будет представлена вислая печать преподобной Евфросинии Полоцкой, найденная на территории Спасо-Евфросиниевского монастыря во время проведения архитектурно-археологических исследований под руководством Д. В. Дука в 2015 г.
Адрес: г. Полоцк, ул. Нижне-Покровская, 22. Тел. для справок: 8-0214-42-57-25.


Изменение режима работы музеев г. Полоцка


ВНИМАНИЮ посетителей!

Музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на летний режим работы.

С 01 июня по 31 августа 2017 года режим работы для посетителей в музеях города с 10:00 до 18:00


Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" у Музеі беларускага кнігадрукавання
20 мая на Ноч музеяў у Музей беларускага кнігадрукавання завітаў спадар Францыск Скарына. Усе наведвальнікі Музея маглі прагуляцца з ім па музейных залах, сфатаграфавацца на памяць, а таксама адказаць на цікавыя пытанні аб гісторыі роднага горада і атрымаць за гэта прыемныя прызы. Прапануем невялічкую фотасправаздачу з мерапрыемства.

Творчая сустрэча з фіналістамі літаратурнай прэміі "Дэбют"

3 чэрвеня ў Музеі беларускага кнігадрукавання прэзентуюць кнігі найлепшых маладых пісьменнікаў. Полацк наведаюць Уладзімір Садоўскі, Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Дзічэнка, Надзея Кім, Міхал Бараноўскі. Яны прадставяць свае першыя кнігі. Усе аўтары сёлета сталі фіналістамі прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Сустрэча пройдзе ў Музеі беларускага кнігадрукавання (Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак а 15 гадзіне. Уваход вольны.