Новости

XXXI Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки пройдёт в Софийском соборе с 5 апреля по 8 мая 2018 г. (ПРОГРАММА)



XXXI МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ СТАРИННОЙ И СОВРЕМЕННОЙ КАМЕРНОЙ МУЗЫКИ
5 апреля — 8 мая 2018 г.


5 апреля
четверг
18:00
ОТКРЫТИЕ ФЕСТИВАЛЯ
Камерный оркестр «ЕВРОПА-ЦЕНТР»
Солистка Национального академического Большого театра Республики Беларусь
Наталья АКИНИНА — меццо-сопрано
Ксения ПОГОРЕЛАЯ — орган

График работы музеев г. Полоцка 7 и 8 марта 2018 года

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем Ваше внимание на график работы музеев г. Полоцка 7 и 8 марта 2018 года.

7 марта 2018 года (среда) музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника работают с 10:00 до 16:00.

8 марта 2018 года (четверг) - выходной.


Рэжым работы Музея 7-8 сакавіка

Звяртаем увагу нашых наведвальнікаў на змены ў рэжыме работы Музея 7-8 сакавіка:

7 сакавіка - скарочаны рабочы дзень.
8 сакавіка - Музей не працуе.

9-11 сакавіка Музей працуе ў звычайным рэжыме.


Па выніках навукова-даследчай работы за 2017 г.

21-22 лютага ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылася справаздачная навукова-практычная канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы за 2017 год.

Навуковыя супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання прадставілі даклады на наступныя тэмы:
- "Нямецкія выданні XVII-XVIII стст. на лацінскай мове ў фондах НПГКМЗ"
- "Выданні беларускага замежжа ў фондах НПГКМЗ. Каталог"
- "Асноўныя падыходы да вывучэння жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны ў 2-й п. 1940-х - 1950-я гг."


Выстаўка "Служэнне роднаму слову"

17 лютага ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачне працу выстаўка “Служэнне роднаму слову”. Традыцыйна прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, яна будзе прысвечана беларускім пісьменнікам, паэтам і навукоўцам, чые юбілеі прыходзяцца на 2018 год.


Відэасюжэт пра сустрэчу з Навумам Гальпяровічам у Музеі беларускага кнігадрукавання

На мінулым тыдні ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новага зборніка вершаў Навума Гальпяровіча «Час лістападу». Больш за паўсотні гасцей рознага ўзросту лавілі кожнае слова ганаровага госця, які з запалам сапраўднага патрыёта сваёй малой Радзімы - горада Полацка - дзяліўся ўспамінамі і з майстэрствам таленавітага прамоўцы чытаў вершы.

Відэасюжэт пра літаратурную сустрэчу ў музеі падрыхтаваў тэлеканал "Саммит+ТВ".


Навукова-практычная канферэнцыя супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка па выніках навукова-даследчай работы

21-22 лютага 2018 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2017 г.

Канферэнц-зала (Нiжне-Пакроўская, 22)
Пачатак работы: 10:00
Рэгламент: 15 хвiлiн

Канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў запаведніка ў 2017 г.

/21- 22 лютага 2018 г./


Творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам. Фотарэпартаж

6-га лютага ў канферэнц-зале НПГКМЗ адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Навума Гальпяровіча «Час лістападу». Навум Якаўлевіч прымаў ад прысутных віншаванні з выхадам зборніка, а таксама з нядаўнім юбілеем – 14-га студзеня паэту споўнілася 70 год. Сам герой вечара актыўна вёў размову з публікай, апантана расказваў гісторыі з асабістага жыцця, зачытваў вершы з новага зборніка, а таксама з ранейшай творчасці. Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы.
Прапануем вашай увазе невялічкі фотарэпартаж з мерапрыемства.


Запрашаем на сустрэчу з Навумам Гальпяровічам

У студзені гэтага года споўнілася 70 год нашаму земляку, ураджэнцу Полацка, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганароваму грамадзяніну Полацка і Наваполацка Навуму Якаўлевічу Гальпяровічу. З гэтай нагоды ў Музеі беларускага кнігадрукавання ладзіцца творчая сустрэча з юбілярам, на якой паэт і публіцыст прэзентуе сваю новую кнігу "Час лістападу", што выйшла ў канцы мінулага года ў выдавецтве "Чатыры чвэрці". У гэтую кнігу Н.Я. Гальпяровіч уключыў як ранейшыя творы, так і тыя, што напісаны ў нядаўні час.


У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе новая выстаўка

З 16 студзеня 2018 г. у Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка, прысвечаная экслібрысу - адыходзячай у небыццё з'яве на мяжы станковай, кніжнай і прыкладной графікі. Аснову яе складаюць прадметы з асабістай калекцыі беларускага мастацтвазнаўца, графіка, педагога Мікалая Аляксандравіча Гугніна.


Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

10 студзеня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася калядная сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і даўнім сябрам нашага музея Уладзімірам Арловым.

Уладзімір Аляксеевіч прадставіў не толькі кнігу «Танцы над горадам», змест якой складаюць тры містычныя аповесці, але і пазнаёміў прысутных з зусім новым выданнем – пяцікніжжам (зборам прозы і паэзіі, куды ўвайшлі выбраныя эсэ, раманы, апавяданні, вершы).

А той, хто яшчэ не меў у сваёй бібліятэцы кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя» з цудоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава, змог таксама набыць яе і атрымаць аўтограф аўтара.


Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Арловым

Паважаныя сябры!

10 студзеня а 16 гадзіне вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам», змест якой складаюць тры містычныя аповесці.

Акрамя таго, Уладзімір Аляксеевіч пазнаёміць прысутных са сваім пяцікніжжам – зборам прозы і паэзіі, куды ўвайшлі выбраныя эсэ, раманы, апавяданні, вершы.

Калі ж хто яшчэ не мае ў сваёй бібліятэцы кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя» з цудоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава, зможа яшчэ набыць яе і атрымаць аўтограф аўтара.


График работы музеев г. Полоцка 6-8 января 2018 года

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем Ваше внимание на график работы музеев г. Полоцка 6-8 января 2018 года.

6 января 2018 года (суббота) музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника работают с 10:00 до 16:00.

7 января 2018 года (воскресенье) работают только Музей белорусского книгопечатания, Музей-библиотека Симеона Полоцкого и Софийский собор. Время работы: с 10:00 до 15:00.


График работы музеев г. Полоцка 31 декабря и 1 января

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем ваше внимание на то, что 1 января 2018 года (понедельник), музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают!

31 декабря 2017 г. музеи работают до 16:00.

Администрация


Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку

З 16 студзеня 2018 г. у Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працу выстаўка, прысвечаная экслібрысу - адыходзячай у небыццё з'яве на мяжы станковай, кніжнай і прыкладной графікі. Аснову яе складаюць прадметы з асабістай калекцыі беларускага мастацтвазнаўца, графіка, педагога Мікалая Аляксандравіча Гугніна.


Супрацоўнікі музея-запаведніка наведалі Акадэмічную бібліятэку Латвійскага ўніверсітэта

7 снежня 2017 г. па запрашэнні дырэктара Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта В. Коцэрэ ўстанову наведалі намеснік дырэктара НПГКМЗ па навуковай рабоце Т. Явіч, загадчык Музея беларускага кнігадрукавання С. Гаўрылава і старшы навуковы супрацоўнік музея В. Філімонава. Мэтай паездкі было правядзенне прэзентацыі музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ўсім, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.


С 1 января 2018 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Обращаем внимание, что с 1 января 2018 года произойдут изменения цен на услуги, оказываемые в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.


ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2018 г.


Выстава "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта"
Супрацоўнікі музея-запаведніка прынялі ўдзел у Музейных чытаннях-2017

У канцы мінулага тыдня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыліся Музейныя чытанні ў рамках экспазіцыі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці" і з нагоды 50-годдзя адкрыцця экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР. Мерапрыемства сабрало музейных спецыялістаў не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але і з Украіны.


Прэзентацыя зборніка Галіны Загурскай "У месяцовым перламутры"

15 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя зборніка Галіны Загурскай «У месяцовым перламутры».


Выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка"

З 1 лістапада 2017 года ў выставачнай зале Музея беларускага кнігадрукавання працуе выстава "Захоўваючы - памнажаем. Да 50-годдзя Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка".


6-7 ноября музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем ваше внимание на то, что 6-7 ноября (понедельник-вторник), музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают!

Администрация


Візіт супрацоўнікаў МБК у Нацыянальную бібліятэку Беларусі

30 кастрычніка 2017 года супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання наведалі выставу, прысвечаную 500-годдзю пачатку беларускай друкаванай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта сапраўды ўнікальная для Беларусі выстава дэманструе ўнікальныя кніжныя помнікі з усяго свету: арыгінальную старонку 42-радковай Бібліі Іагана Гутэнберга, кнігі, друкаваныя ў часы Францыска Скарыны ў розных еўрапейскіх дзяржавах, і, вядома, арыгінальныя выданні беларускага першадрукара з беларускіх і замежных калекцый.