Адбылася сустрэча з Сяргеем Плыткевічам

7 снежня ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшла творчая сустрэча са знакамітым беларускім фатографам, журналістам, выдаўцом, дырэктарам Фонду дзікай прыроды «Чырвоны Бор» Сяргеем Міхайлавічам Плыткевічам, жыццё якога цесна пераплялося з нашым старажытным горадам. Сустрэча была арганізавана ў рамках выставы "Не шукайце красы за морамі..." (фотаальбомы з фондаў НПГКМЗ), якая будзе працаваць у музеі да пачатку студзеня.

Сяргей Міхайлавіч прадставіў увазе публікі свае лепшыя фотаздымкі, а таксама прадэманстраваў відэазапісы момантаў працы людзей, якія звязалі свой лёс з роднай прыродай.

Госць не толькі цікава распавядаў пра рознага кшталту выпадкі з уласнай практыкі, але і правёў конкурс "Пазнай помнік беларускай архітэктуры на здымку", а самыя дасведчанныя ўдзельнікі атрымалі прызы ад мастака – яго фотаальбомы. Музей беларускага кнігадрукавання таксама атрымаў падарунак ад Сяргея Міхайлавіча – найноўшы фотаальбом аўтара «Заповедная Беларусь».

Сустрэча з Сяргеем Плыткевічам. Музей беларускага кнігадрукавання. 2018 г.