Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым

04.10.2018 16:00

Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым
Ужо другі раз за гэты год Музей беларускага кнігадрукавання запрашае на творчую сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Гэтым разам Уладзімір Аляксеевіч прэзентуе сваю новую кнігу "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань", а таксама некаторыя іншыя нядаўнія выданні. У час сустрэчы вас чакае віктарына па творчасці аўтара з прыемнымі прызамі.

Сустрэча адбудзецца 4 кастрычніка, а 16-гадзіне, у канфэрэнц-зале НПГКМЗ, Музей беларускага кнігадрукавання.