Супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання ў ліку першых убачыў факсімільнае выданне першага беларускага буквара



Загадчык Музея беларускага кнігадрукавання С.В. Гаўрылава наведала прэзентацыю факсімільнага ўзнаўлення выдання, якое паклала пачатак адліку гісторыі беларускага буквара. Першы беларускі буквар быў выдадзены ў 1618 г. у друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі. Прэзентацыя адбылася 28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. С.В. Гаўрылава ад імя як супрацоўнікаў музея, так і ўсіх супрацоўнікаў Полацкага музея-запаведніка павіншавала калег з гэтай падзеяй. У сваю чаргу супрацоўнікі бібліятэкі запэўнілі, што трохтомнае выданне (уласна факсіміле "Буквара", яго пераклад на сучасную беларускую мову і навуковыя даследаванні) у бліжэйшы час будзе перададзена ў фонды музея-запаведніка.