Выстава "Краіна, падзеленая фронтам" распачала сваю працу


У Музеі беларускага кнігадрукавання распачала працу выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На выставе прадстаўленыя выданні розных гадоў, якія асвятляюць гісторыю стварэння БНР, у тым ліку перыядычныя выданні і даследаванні беларусаў замежжа на адпаведную тэму. Прадметы, паказаныя на выставе, нагадваюць пра падзеі і лёсы, звязаныя з першай спробай стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў 1918 г., пра дзейнасць Рады БНР у эміграцыі, а таксама распавядаюць аб гістарыяграфіі пытання.

Выстава "Краіна, падзеленая фронтам" працуе да 15 красавіка.
Шчыра запрашаем!