Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым


10 студзеня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася калядная сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і даўнім сябрам нашага музея Уладзімірам Арловым.

Уладзімір Аляксеевіч прадставіў не толькі кнігу «Танцы над горадам», змест якой складаюць тры містычныя аповесці, але і пазнаёміў прысутных з зусім новым выданнем – пяцікніжжам (зборам прозы і паэзіі, куды ўвайшлі выбраныя эсэ, раманы, апавяданні, вершы).

А той, хто яшчэ не меў у сваёй бібліятэцы кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя» з цудоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава, змог таксама набыць яе і атрымаць аўтограф аўтара.

Фотасправаздача з мерапрыемства з'явіцца ў хуткім часе!