"Люду посполитому к доброму научению"

02.09.2017 10:00
24.09.2017 17:00

2 верасня 2017 г. падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстава «Люду посполитому к доброму научению» - сумесны праект Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На выставе, прымеркаванай да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання, будуць прадстаўлены Псалтыры рознага часу: ад XVI стагоддзя і да нашых дзён.

Самая папулярная кніга Бібліі (Старога Запавету) на працягу доўгіх стагоддзяў выкарыстоўвалася не толькі для богаслужэнняў, але і для навучання грамаце, таму не выпадкова беларускі першадрукар Францыск Скарына ў 1517 г. распачаў сваю друкарскую дзейнасць менавіта з Псалтыра.

Выставу можна наведаць да 24 верасня з 10.00 да 17.00 штодня, акрамя панядзелка.