«Кніжныя скарбы Беларусі»


Да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання выйшла кніга, падрыхтаваная супрацоўнікамі НПГКМЗ і выдавецтвам «Беларусь» – «Кніжныя скарбы Беларусі».

Шыкоўны фотаальбом на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай – распавядае пра Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку і пра гісторыю беларускай кніжнасці, пададзеную праз музейную экспазіцыю.
Набыць кнігу, якая можа стаць добрым падарункам ці ўспамінам пра наведванне Полацка, можна ў музеях і сувенірнай лаўцы запаведніка.