Скарынаўскія чытанні «Кніжныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага»


18-19 лістапада 2016 года ў Вільні праходзілі Скарынаўскія чытанні «Кніжныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага», на якіх прагучалі даклады, прысвечаныя як Францыску Скарыне, так і кніжнай культуры ўвогуле.

У чытаннях прынялі удзел і супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання Вера Ашуева і Наталля Анучына, якія выступілі з дакладамі. Апрача таго, у праграме мерапрыемстваў было ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі і святочная імша памяці Францыска Скарыны ў касцёле Св. Апостала Баўтрамея. А таксама госці наведалі бібліятэку Віленскага ўніверсітэта, дзе ім была прадэманстравана кніга Францыска Скарыны «Апостал» (1525 г.).