Прэзентацыя кнігі «Полацкія граматы»


20 кастрычніка а 14-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя кнігі «Полацкія граматы».

Выданне, падрыхтаванае расійскімі і беларускімі навукоўцамі, уяўляе сабой навуковую публікацыю старажытных дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі 1263-1511 гг. Яно ўключае дамовы аб узаемадзеянні паміж Полацкам і Рыгай, перапіску прадстаўнікоў ўлады і звычайных жыхароў гэтых гарадоў, кіраўнікоў Тэўтонскага ордэна, дакументы вялікіх князёў літоўскіх, пасланні полацкіх епіскапаў.