Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Суббота Сентябрь 08, 2018 »
Сб

24 ліпеня 1618 г. у свет упершыню ў гісторыі выйшла кніга, якая мела нязвыклую для таго часу назву - "Буквар". Выданне было прызвана дапамагаць і дзецям, і дарослым у нялёгкай справе авалодання граматай. У "Буквары" можна было знайсці алфавіт, практыкаванні па складанні з літар складоў, разнастайныя тэксты маральна-духоўнага характару для практыкі чытання і адначасова выхавання.

Начало: 08.09.2018 15:00

У суботу, 8 верасня, запрашаем усіх, хто ставіцца не абыякава да гісторыі і культуры сваёй малой Радзімы, наведаць Музей беларускага кнігадрукавання. А 15-й гадзіне ў канферэнц-зале адбудзецца прэзентацыя кнігі апантанага вывучэннем белых плямаў у мінулым Полаччыны Міхася Баўтовіча. Новае выданне "Кнігадрук у Полацку (1774-1829)" сталася вынікам 10-гадовай працы даследчыка, які па драбінках збіраў звесткі пра кніжную спадчыну полацкіх езуітаў.

Дзень правядзення мерапрыемства абраны не выпадкова.